Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы пазбаўляюцца ад даляраў


104 мільёны даляраў – такім было сальда пакупкі і продажу насельніцтвам камэрцыйным банкам амэрыканскай валюты ў першыя два месяцы году.


Упершыню за некалькі гадоў грамадзяне прадалі банкам больш даляраў чым набылі – прадалі 884 мільёны даляраў, а купілі – 780 мільёнаў.

Тая ж тэндэнцыя назіралася і ў сакавіку, за першыя тры тыдні месяца насельніцтва прадала камэрцыйным банкам 362 мільёны даляраў, а купіла – 324 мільёна, сальда – 38 мільёнаў.

Адмыслоўцы Нацбанку лічаць, што такім чынам насельніцтва адрэагавала на падзеньне курсу даляру на міравых рынках.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG