Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ: у справе “амэрыканскіх шпіёнаў” затрыманых няма


Пра гэта паведаміў “Інтэрфаксу” старшыня КДБ Юры Жадобін.


Раней КДБ пацьведзіў інфармацыю, распаўсюджаную ў нядзелю БТ, пра выкрыцьцё шпіёнскай сеткі, якая дзейнічала пад прыкрыцьцём пасольства ЗША. Аднак, як заявіў спадар Жадобін, “ніхто не затрыманы, мы выконваем свае функцыі, самая галоўная функцыя – прадухіленьне злачынства”.

Паводле Жадобіна камітэт “у дадзеным выпадку займаецца прафіляктычнай працай”. “Зараз праводзіцца праверка, наколькі там былі парушэньні таго ці іншага артыкулу закону”.

Ён назваў верагоднай інфармацыю, якая была пададзеная па справе шпіёнаў. “Тое, што на нашай тэрыторыі нам спрабуюць дыктаваць свае законы, а па-расейску гэта называецца "влезли в чужой монастырь со своим уставом", недапушчальна і нікому не дазволена рабіць. І ніхто гэтага рабіць ня будзе” – падкрэсьліў старшыня КДБ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG