Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Воранава: кветкі на магіле міністра БНР


Традыцыйна магілай былога Міністра унутраных спраў Кіпрыяна Кандратовіча апякуюцца сябры БНФ “Адраджэньне” і Таварыства беларускай мовы з Ліды.


Са слоў Станіслава Судніка, генэрал Кандратовіч нарадзіўся ў Лідзкім раёне, блізу Ваверкі, і пахаваны быў у Лідзе, аднак ягоныя парэшткі ў сярэдзіне 90-х гадоў па жаданьню ўнука былі перанесеныя ў Воранава, дзе зараз ёсьць помнік побач з праваслаўнай царквой.

Імя генэрала Кандратовіча, на думку С.Судніка, доўгі час было менш вядомае, чым іншых лідэраў БНР, але летась аб ягоным жыцьцёвым шляху была выдадзена кніга.
XS
SM
MD
LG