Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябра “Моладзі БНФ” Франак Вячорка затрыманы і зараз знаходзіцца ў сьледчым каміэце ГУУС Менгарвыканкаму на вуліцы Сапёраў.


Яго дапытваюць у якасьці сьведкі ў справе мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня. Як паведаміў Франак Вячорка, да яго прыстаўленая ўзмоцненая ахова, і ён мяркуе, што будзе зьняволены.

Моладзевы актывіст быў затрыманы на вуліцы недалёка ад сядзібы партыі БНФ без аніякіх тлумачэньняў. Раней ваенкамат Савецкага раёну Менску даслаў яму пісьмовае запрашэньне на гутарку 25 сакавіка, а 18-гадзіне.
XS
SM
MD
LG