Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў заявіў, што рэакцыя міліцыі на шэсьце апазыцыі з нагоды 90-годзьдзя заснаваньня БНР 25 сакавіка будзе залежаць “ад таго, якая зь іх боку будзе рэакцыя”.


Пры гэтым, падкрэсьліў кіраўнік МУС, “мы, як заўжды, настроеныя на самыя-самыя мірныя і канструктыўныя дзеяньні”. “Ад ступені іх (удзельнікаў акцыі) парушэньняў будзе залежаць наша рэакцыя”, — заявіў кіраўнік МУС.

Паводле яго, супрацоўнікі правахоўных органаў “цяпер робяць усе намаганьні папераджальнага і растлумачальнага характару, што ёсьць дазволены маршрут: Акадэмія навук — плошча Бангалор”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG