Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Аляксандар Анісімаў і Фёдар Цынін на волі


Моладзевыя актывісты прабылі ў Ленінскім аддзеле міліцыі блізу дзьвюх гадзінаў.


Затрыманьне міліцыянты патлумачылі тым, што хлопцы спрабавалі вывесіць расьцяжку ў забароненым месцы. Расьцяжку ў актывістаў канфіскавалі.

Аляксандар Анісімаў паведаміў “Свабодзе”, што міліцыянты правялі зь ім і Фёдарам Цыніным прафіляктычную гутарку. Міліцыянтаў цікавіла, зь якой нагоды хлопцы зьбіраліся вывесіць расьцяжку. Цяпер Аляксандар Анісімаў і Фёдар Цынін на волі.

Актывістаў затрымалі трое міліцыянтаў каля адзінаццатай гадзіны. Хлопцы спрабавалі разгарнуць расьцяжку “Сёньня 90 год незалежнасьці БНР” на чыгуначным мосьце, што па-над вуліцай Першамайскай, непадалёк ад чыгуначнага вакзалу.

XS
SM
MD
LG