Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларускі МЗС адрэагаваў на заву прэс-сакратара Дзярждэпартамэнту ЗША Шона Маккормака.


Беларускае Міністэрства замежных справаў зьвінаваціла ЗША ў сытуацыі, якая склалася ў беларуска-амэрыканскіх дачыненьнях.

Паводле МЗС, “менавіта адміністрацыя ЗША ініцыявала супраць нашай дзяржавы эканамічныя санкцыі, то бок, фактычна, эканамічны шантаж, забароненыя міжнародным правам”.

Паводле МЗС, дзеяньні беларускага боку ў гэтай сытуацыі “зьяўляюцца абсалютна заканамернымі, паколькі яны маюць выключна характар адказу і поўнасьцю адпавядаюць Венскай канвэнцыі аб дыпадносінах”.

МЗС заяўляе, што калі ЗША хочуць іншых стасункаў зь Беларусьсью, то яны павінны адмяніць санкцыі.

“Ключ да выхаду з сытуацыі, якая склалася – адмена санкцый”, - заяўляе беларускі МЗС.

Нагадаем, у сваёй заяве Шон Маккормак падкрэсьліў: “На жаль, захады беларускіх уладаў дэманструюць, што Беларусь узяла курс на канфрантацыю і ізаляцыю, а не на замацаваньне дэмакратычных рэформаў. Мы хацелі б іншых дачыненьняў зь Беларусьсю, аднак гэта можа адбыцца толькі ў выпадку, калі беларускія ўлады прадэманструюць сваю павагу да правоў чалавека і асноўных дэмакратычных свабод.”

XS
SM
MD
LG