Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня ў Маскве пачаліся перамовы дэлегацыі міністэрства энэргетыкі Беларусі з кіраўніцтвам расейскага канцэрну “Газпром”.


Цягам трох дзён бакі абмяркуюць незадаволенасьць, якая прагучала з расейскага боку падчас візыту ў Менск прэм’ера Віктара Зубкова.

Справа ў тым, што “Белтрансгаз” выплачвае ў беларускія дзяржаўныя фонды розныя “непадатковыя” плацяжы. Намесьнік кіраўніка Міністэрства эканамічнага разьвіцьця і гандлю Расеі Андрэй Белавусаў назваў гэтую практыку ўшчамленьнем інтарэсаў акцыянэраў “Газпрому”. Ён зыходзіць з таго, што расейскі канцэрн — таксама акцыянэр “Белтрансгазу”, і такая практыка супярэчыць дамове пра разьвіцьцё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва зь Беларусьсю. У выніку “Газпром” толькі за гэты год проста так губляе 70 мільёнаў даляраў.

Экспэрт у галіне энэрганосьбітаў Тацяна Манёнак лічыць, што патрабаваньні “Газпрому” слушныя, бо прыбыткі ягоных акцыянэраў нечакана зьмяншаюцца. “Але ў Менску цьвердзяць, што гэта не пярэчыць беларускаму заканадаўству. Тут наперадзе вялікія спрэчкі”, — кажа спадарыня Манёнак.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG