Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ пацьвярджае інфармацыю БТ


Начальнік Цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязей КДБ Валеры Надтачаеў пацьвердзіў інфармацыю, якая была пададзена ў сюжэце аналітычнай праграмы БТ 23 сакавіка.


“Так, там дастаткова поўна паказана і гэта адпавядае сапраўднасьці. Я пацьвярджаю, што інфармацыя была дакладная, якая паведамлена па БТ. Але ад далейшых камэнтароў устрымаюся”, - заявіў Валеры Надтачаеў.

На пытаньне, што ж гэта за “шпіёнская сетка”, спадар Надтачаеў адказаў, што “там жа сказана, калі вы глядзелі”.

На пытаньне, ці ёсьць затрыманыя, спадар Надтачаеў адказаў:

”Ад далейшых камэнтароў я ўстрымаюся”.

На пытаньне, ці ўзбуджана крымінальная справа спадар Надтачаеў сказаў:

“Па гэтаму пытаньню нічога паведаміць не магу. Гэта ўсё, што я сказаў і больш да гэтага нічога не дадам”.


Беларускае тэлебачаньне ўвечары 23 сакавіка паказала сюжэт, у якім сьцьвярджалася пра выкрыцьцё шпіёнскай сеткі ЗША на тэрыторыі Беларусі.

Паводле журналістаў Беларускага тэлебачаньня, амбасада ЗША нібыта стварыла ў структуры свайго офісу бясьпекі так званую “групу выяўленьня і выкрыцьця”.

Яна складалася з 10 беларускіх грамадзянаў, якія займаліся зборам інфармацыі і перадачай яе амэрыканскаму боку. Ім выдалі адмысловы інвэнтар – фотаапараты, біноклі, відэакамэры і тэлефоны. Паводле БТ, групай кіраваў кадравы супрацоўнік ФБР і адначасова дыплямат амбасады ЗША Курт Фінлі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG