Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Нэаплян" сутыкнуўся з маршруткай


У выніку трагічнай аварыі на аўтатрасе Магілёў - Бабруйск чатыры чалавекі загінулі і сямёра паранены.


24 сакавіка каля 16 гадзін, калі ў Магілёўскай вобласці быў моцны сьнегапад, на шашы паміж раённым цэнтрам Кіраўск і вёскай Скачок сутыкнуліся аўтобус "Нэаплян" і маршрутная таксоўка.

У аўтобусе ехалі гомельскія дзеці – каля 50 чалавек, разам з дарослымі і кіроўцам. Пачаліся веснавыя вакацыі, і школьнікі накіроўваліся на экскурсію ў Санкт-Пецярбург. У маршрутцы "Магілёў-Бабруйск" ехалі 13 чалавек.

Ад моцнага ўдару (гэта, паводле папярэдняй інфармацыі, было амаль што лабавое сутыкненьне) аўтобус зьехаў у кювэт, а рухавік маршруткі адкінула за 15 мэтраў.

З пасажыраў аўтобуса моцна паранена толькі адно дзіця. З пасажыраў маршруткі – чатыры чалавекі загінулі, шасьцёра паранены, зь іх двое дзяцей.

Папярэдне мяркуецца, што маршрутка выехала на сустрэчную паласу ва ўмовах дрэннай бачнасьці. Ідзе расьсьледаваньне трагічнага здарэньня.
XS
SM
MD
LG