Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аліеву і Напорку аштрафавалі


У Ленінскім судзе Менску адбыўся суд над дэмакратычнымі актывісткамі Марыяй Аліевай і Аленай Напоркай, затрыманымі 22 сакавіка ў мікрараёне Серабранка.


Жанчын абвінавацілі ў распаўсюджваньні газэты “Вольная Серабранка”, у якой зьмяшчаецца інфармацыя пра рыхтаванае шэсьце на Дзень Волі. Справу Алены Напоркі разглядаў судзьдзя Ігар Германовіч, справу Марыі Аліевай – судзьдзя Міхаіл Хома.

Абедзьвюх жанчын прызналі вінаватымі ў распаўсюджваньні інфармацыі пра акцыю 25 сакавіка, але пры гэтым пакаралі грашовым штрафам. Марыя Аліева і Алена Напорка сваёй віны не прызналі.

Абедзьвюх жанчын абараняла адвакатка Мар'яна Сямяшка. Актывісткі лічаць, што яна выканала сваю працу бездакорна.

Пасьля затрыманьня ў суботу Аліева і Напорка два дні правялі ў турме на вуліцы Акрэсьціна. Жанчыны расцанілі сёньняшні прысуд як добры знак напярэдадні Дня Волі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG