Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску затрымалі сяброў “Моладзі БНФ”


У Кастрычніцкім райаддзеле міліцыі Віцебску знаходзяцца кіраўнік гарадзкой арганізацыі “Моладзі БНФ” Аляксандар Кузьняцоў і тры непаўналетнія дзяўчыны Юлія Міхайлава і сёстры Вікторыя і Хрысьціна Чыжы.


Яны разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг і прайшлі зь ім дзясятак мэтраў уздоўж плошчы Леніна. Супрацоўнікі міліцыі гвалтам зацягнулі дзяўчат у машыну, не патлумачыўшы прычын затрыманьня. Таксама быў затрыманы Аляксандар Кузьняцоў.

У пастарунку цяпер знаходзіцца бацька Юліі Міхайлавай, аднак міліцыянты не дапусьцілі яго на разгляд справы дачкі.

Усе чацьвёра маладых людзей удзельнічалі ў акцыі, якая прайшла ў Віцебску каля помніка Ўладзімеру Караткевічу. Там сабралася каля трох дзясяткаў чалавек. Яны ўсклалі кветкі да помніка і прасьпявалі гімн БНР “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. Акцыя была прымеркаваная да 90-х угодкаў з дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
XS
SM
MD
LG