Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“БНР – гэта як мара пра беларускую незалежнасьць”


Што для вас азначае БНР? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да мінакоў на вуліцах Горадні.


Спадарыня: “БНР – гэта Беларуская Народная Рэспубліка. Гэта як сымбаль беларускай незалежнасьці. Нельга сказаць, што яна была сапраўды незалежнай, але гэта як мара пра беларускую незалежнасьць”.

Спадар: “Гэта Радзіма, дзе нарадзіўся я і ўсе мае продкі. І я павінен жыць тут, рабіць усё, каб Радзіма квітнела, каб тут нарадзіліся мае дзеці і мелі ўсё самае лепшае. І гэтаму трэба аддаваць усе сілы”.

Хлопец: “Гэта Беларуская Народная Рэспубліка”.

Карэспандэнт: “А што для вас азначае БНР?”

Хлопец: “Ды нічога, як любая абрэвіятура. У гісторыі шмат чаго было, але мяне гісторыя мала цікавіць”.

Хлопец: “Нічога я пра гэта ня ведаю”.

Спадар: “Ну, што для мяне азначае БНР? Гэта мая Радзіма, любімая краіна, любімая рэспубліка. Вось...”

Дзяўчына: “Беларуская Народная Рэспубліка. Гэта больш датычыць ужо гісторыі. А для мяне асабіста – гэта калі адрадзілася беларуская дзяржаўнасьць і наагул усё беларускае”.

Хлопец: “Можа, гэта што-небудзь накшталт БНФ?”

Карэспандэнт: “Гэта азначае Беларуская Народная Рэспубліка. А вы чулі пра такую?”

Хлопец: “Не, ня чуў”.

Карэспандэнт: “А па гісторыі Беларусі такога не вывучалі ў школе?”

Хлопец: “Я цяпер вучуся ва ўнівэрсытэце, буду інжынэрам-тэхнолягам. А з гісторыі Беларусі нешта мне ня згадваецца, хаця, магчыма, і ведаў, ды забыў...”

Спадар: “Гэта было першае дзяржаўнае ўтварэньне ў Беларусі”.

Спадар: “БНР – гэта тое, без чаго не было б сучаснай Беларусі, а напачатку не было б ЛітБелу, потым БССР. Наагул, гэта частка гісторыі, і некалі мяне нешта кранала. Асабліва людзі, якія ў той час, час акупацыі, наважваліся стварыць дзяржаву і падштурхоўвалі да гэтага астатніх”.
XS
SM
MD
LG