Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аляксандар Скрабец за час галадоўкі страціў 20 кг


Тацяна Ваніна, Сяргей і Аляксандар Скрабцы на Кастрычніцкай плошчы, 20 сакавіка 2008 году

Тацяна Ваніна, Сяргей і Аляксандар Скрабцы на Кастрычніцкай плошчы, 20 сакавіка 2008 году

Аляксандар Скрабец, які трэці тыдзень праводзіць галадоўку, патрабуючы вызваленьня А.Казуліна, сёньня на кароткі час страціў прытомнасьць.


Пра гэта нашаму радыё паведаміў яго старэйшы брат Сяргей: “Родныя ўжо зьбіраліся выклікаць “Хуткую дапамогу”, але Саша прыйшоў у сябе і забараніў гэта зрабіць”.

Сяргей Скрабец гаворыць, што за два тыдні ягоны брат страціў каля 20 кіляграмаў вагі:

“Але, нягледзячы на гэта, мы будзем працягваць акцыю. Я маю даволі вялікі досьвед у гэтай справе. І сёньня я патлумачыў брату, што трэба рабіць, каб лепш пераносіць галадаваньне”.

Да галадоўкі братоў Скрабцоў далучыліся Алег Алкаеў – былы начальнік СІЗА-1 у Менску, які цяпер жыве ў Нямеччыне, Тацяна Ваніна – намесьніца старшыні аргкамітэту для стварэньня Беларускай партыі працы, ды іншыя.
XS
SM
MD
LG