Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Мажэйка: вучыцца на досьведзе і спадчыне БНР


Журналіст Павал Мажэйка

Журналіст Павал Мажэйка

Журналіст, былы палітвязень Павал Мажэйка — адзін з арганізатараў кампаніі “Год беларускай дзяржаўнасьці-2008” у Горадні.

Карэспандэнт: “Што для вас азначае Беларуская Народная Рэспубліка і як бы вы адзначылі гадавіну яе стварэньня?”

Мажэйка: “Для мяне сёньня сьвяткаваньне ўгодкаў БНР гэта — яскравы прыклад, дэманстрацыя таго, што для беларусаў няма нічога немажлівага. Якой бы ні была палітычная сытуацыя, міжнароднае становішча і стаўленьне да Беларусі суседніх краінаў, калі лідэры нацыі маюць палітычную волю, мэту бачыць Беларусь эўрапейскай незалежнай краінай, то гэтага магчыма дасягнуць”.

Карэспандэнт: “Як табе уяўляецца: як павінна было б адзначацца 25 сакавіка, каб яно было дзяржаўным сьвятам?”

Мажэйка: “Я прыхільнік таго, што ўгодкі БНР павінны сьвяткавацца ня толькі ў Менску, але і ў Горадні, ды ва ўсіх іншых гарадах. Існуе вялізная праблема: сёньня з прычыны ідэалягічнага ачарненьня спадчыны БНР для аграмаднай колькасьці людзей тры гэтыя словы — Беларуская Народная Рэспубліка ёсьць пустым гукам. Можна з гэтым зьмірыцца і працягваць сьвяткаваць у вузкім коле, у сваім асяродзьдзі. Але на мой погляд, угодкі БНР павінны быць нагодай для культурніцкіх імпрэзаў, гістарычных, для выдавецкіх ініцыятываў. На мой погляд, гісторыя кожнага дня БНР павінна дэманстраваць, быць сьведчаньнем для нас таго аграмаднага значэньня стварэньня першай незалежнай беларускай дзяржавы ў найноўшай гісторыі”.

Карэспандэнт: “Вы праводзілі кампанію да гэтых угодкаў БНР, у прыватнасьці, выпусьцілі паштоўкі пад назвай “Горадня — другая сталіца БНР”. Што азначае для цябе, што ў будынках, міма якіх ты ходзіш, калісьці былі ўрад БНР, установы, камэндатура, беларускі полк?”

Мажэйка: “Гэта вельмі важны гістарычны факт, што Горадня была ў свой час сталіцай незалежнай беларускай дзяржавы. Мы імкнёмся адысьці ад рамантычнага погляду, бо час прайшоў, і глядзім на гэтую падзею прагматычна. Мы спрабуем праз такія справы — паштоўкі, публікацыі, лекцыі якраз паказваць плюсы і мінусы той сытуацыі, калі паўставала БНР. Мы імкнёмся самі вучыцца на тым досьведзе, спадчыне, якія нам пакінула БНР і асобы, якія ўтваралі яе і прасоўвалі яе ў сьвеце”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG