Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітынг беларусаў каля штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />

  • Тацяна Поклад

У суботу, 22 сакавіка, беларусы Амэрыкі, пераважна моладзь, правялі мітынг каля будынку штаб-кватэры ААН на Першай Авэню ў Нью-Ёрку.


На мітынгу гучалі беларускія песьні і вершы, а арганізатары ўсім удзельніцам дарылі бел-чырвона-белыя ружы. Фатаздымкі і відэа з мітынгу ў Нью-Ёрку можна паглядзець тут:

Сьвяточны мітынг у гонар 90-х угодкаў БНР і ў падтрымку змаганьня супраць дыктатуры Лукашэнкі арганізавала Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне (БАЗА) і Згуртаваньне беларускай моладзі Амэрыкі (ЗБМА). У мітынгу ўзялі удзел некалькі дзясяткаў чалавек.

У часе мітынгу выступілі старшыня нью-ёрскага аддзелу БАЗА Віталь Зайка, лідэры ЗБМА Мікалай Цімашэнка і Мікіта Агароднік. Старшыня Згуртаваньня беларускай моладзі Амэрыкі Мікалай Цімашэнка напомніў пра трэцюю гадавіну падзеяў у Менску на Кастрычніцкай плошчы і заклікаў аддаць даніну пашаны мужнасьці змагароў Плошчы.

Аляксандра Макарук, сяброўка Згуртаваньня беларускай моладзі Амэрыкі, падзялілася сваімі ўражаньнямі пасьля мітынгу:

''У гэтую суботу я ўзяла удзел у мiрнай дэманстрацыi, прысьвечанай Дню незалежнасьцi нашай краiны. Акрамя таго, што мы мелi мажлiвасьць пабачыць i павiтаць адзiн аднаго, мы згадалi пра цяжкi шлях радзiмы да гэтай выдатнай даты і пра тое, чаму нам загадвалi забыць аб ёй, чаму зьмянiлi наш сьвяты сьцяг i чаму мы павiнны былi сустрэцца тут, у Злучаных Штатах, з плякатамi пад дзьвярыма ААН, а ня з роднымi ў Беларусi. I радасна, i сумна… А павiнна быць шчасьлiва! Хочацца, каб кожны зь беларусаў меў мажлiвасьць вольна сьвяткаваць гэты дзень... Са сьвятам! Гэта наш дзень нараджэньня!”

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG