Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БТ раскрыла "шпіёнскую сетку"


Першы канал Беларускага тэлебачаньня ў вечаровай праграме 23 сакавіка паведаміў аб раскрыцьці шпіёнскай сеткі ЗША на тэрыторыі Беларусі.


У сюжэце паведамлялася, што сетка была арганізаваная амэрыканскай дыпмісіяй у Менску зь 10 беларускіх грамадзянаў. Імі нібыта кіраваў кадравы супрацоўнік ФБР, які працуе ў пасольстве Злучаных Штатаў.

Паведамляецца, што амаль усіх членаў групы затрымалі яшчэ 13 сакавіка на кватэры, за паўкілямэтра ад дыпмісіі ЗША.

Ні Камітэт дзяржбясьпекі Беларусі, ні пасольства ЗША гэтай інфармацыі пакуль што не камэнтуюць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG