Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жодзіна: затрыманыя арганізатары Дня Волі


У Жодзіне супрацоўнікі міліцыі затрымалі чатырох арганізатараў сьвяткаваньня Дня Волі.


Юрася Жылку, Паўла Красоўскага, Юрыя Сілкіна, і Аляксандра Камароўскага абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванай акцыі.

Сёньня ў цэнтральным парку сабраліся каля 50 чалавек. Яны прайшлі калёнай да помніка “Героі жывуць вечна”, усклалі кветкі і запусьцілі ў неба белыя і чырвоныя балёнікі.

Міліцыянты назіралі за акцыяй і ня ўмешваліся. Калі людзі разыходзіліся, яны прапанавалі арганізатарам прайсьці зь імі ў будынак міліцыі.
XS
SM
MD
LG