Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дружным адбыўся несанкцыянаваны мітынг жыхароў


Яго ўдзельнікі выказаліся катэгарычна супраць будаўніцтва ў гэтай мясцовасьці расейскага прыватнага прадпрыемства хімічнай вытворчасьці “Аўгуст-Бел”.


Гэтае прадпрыемства плянуе вырабляць 18 відаў пэстыцыдаў – хімічных сродкаў для сельгасвытворчасьці. Жыхары выказаліся за правядзеньне мясцовага рэфэрэндуму аб мэтазгоднасьці будаўніцтва прадпрыемства ў непасрэднай блізкасьці ад жылых дамоў.

На месцы магчымага будаўніцтва яны ўсталявалі шматмэтровы крыж, як знак свайго пратэсту. Супрацоўнікі Пухавіцкага райаддзелу міліцыі затрымалі некалькі чалавек і склалі на іх адміністрацыйныя пратаколы. Удзельнікі акцыі плянуюць правесьці новы мітынг у суботу, 29 сакавіка.
XS
SM
MD
LG