Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Сяргей Нягацін і Мікалай Шылінаў на волі


Затрыманыя ўчора ўвечары актывісты Сяргей Нягацін і Мікалай Шылінаў прабылі ў зьняволеньні дзьве гадзіны.


У пастарунку №8 Ленінскага аддзелу міліцыі актывістам патлумачылі, што іх затрымалі нібыта за спробу зьбегчы зь месца меркаванага правапарушэньня.

У тэлефоннай гутарцы Сяргей Нягацін паведаміў “Свабодзе”, што міліцыянты дапыталі яго й Мікалая Шылінава й ня выявілі ў іх дзеяньнях правапарушэньня.

“Міліцыянты прызналі, што мы вывешвалі друкаваныя матэрыялы ў дазволеным месцы, на інфармацыйным стэндзе. У пастарунку ў нас, аднак, канфіскавалі трыццаць запрашэньняў на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам і дваццаць выбарчых плякатаў палітыка з 2006 году”, зазначыў Сяргей Нягацін.

Сяргея Нягаціна й Мікалая Шылінава затрымалі ўчора блізу 22 гадзінаў. Актывісты вывешвалі на стэнд аб’яваў Дубравенкаўскага рынку запрашэньні на заўтрашнюю сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам і выбарчыя плякаты палітыка з 2006 году.
XS
SM
MD
LG