Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл зьвярнуўся з пасланьнем да ўдзельнікаў канфэрэнцыі “Мінуласьць, сучаснасьць і будучыня беларускай дзяржаўнасьці” ў Празе.


Канфэрэнцыя праходзіць пад патранажам міністра замежных справаў Чэхіі Карла Шварцэнбэрга. У ёй бяруць удзел старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк, адзін зь лідэраў "Маладога фронту" Павал Севярынец, іншыя палітыкі, навукоўцы, прадстаўнікі грамадзкасьці зь Беларусі і замежжа.

Зварот Вацлава Гаўла да ўдзельнікаў канфэрэнцыі зачытаў кіраўнік ініцыятывы “Грамадзянская Беларусь” Ян Румл — былы дысыдэнт, а потым сэнатар і міністар унутраных спраў Чэхіі:

“Гэтымі днямі, дакладней, 25 сакавіка, спаўняецца дзевяноста гадоў з дня абвяшчэньня ў 1918 годзе незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. Лёс не спрыяў яе жыцьцю і судзіў ёй яшчэ нашмат меней часу, чым міжваеннай Чэхаславаччыне.

Але я рады, што вы сустракаецеся цяпер менавіта ў Празе, дзе некалі знаходзілася ў эміграцыі Рада Беларускай Народнай Рэспублікі. Драматычная доля нашай краіны дазваляе нам больш чуйна, чым іншым, асягнуць важнасьць гэтай даты для ўсіх дэмакратычна настроеных беларусаў як у самой Беларусі, так і за яе межамі.

Вось жа, адзнача́ныя ўгодкі – гэта магчымасьць ізноў усьвядоміць шчыльную повязь паміж Беларусьсю і Эўропаю. Зь віны сучаснага рэпрэсіўнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі абодва бакі гэтай зьвязкі ў значнай меры ізаляваныя. Вядома, не безь віны тут і мы, краіны Эўрапейскага Зьвязу, занураныя ў шматлікія блізкія і далёкія, сапраўдныя ці ўяўныя праблемы і пагрозы. Напрыклад, зачаста мы паддаемся – і не адно ў дачыненьні да Беларусі – спакусе зводзіць праблему парушэньня людзкіх і грамадзянскіх правоў да ўсяго толькі бюракратычнай працэдуры. Я маю на ўвазе эўрапейскую візавую палітыку. Свабодамысныя беларусы павінны былі б тут мець нашмат большыя магчымасьці для вывучэньня і разьвіцьця сваёй культуры і нацыянальных традыцыяў – калі немагчыма дасягнуць гэтага дома. Гэта ўсё зь цягам часу ў вялікай ступені апраўдае сябе і акупіцца. Дык жа веру, што будучыня Беларусі эўрапейская, веру, што раней ці пазьней мы павітаем свабодную Беларусь у Эўрапейскім Зьвязе.

Зычу вам усім, прысутным тут беларусам і беларусам ува ўсім сьвеце, усяго добрага на вашыя ўгодкі”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG