Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор запатрабаваў для Бароўскага 6 гадоў калёніі


У Вярхоўным судзе пачаліся судовыя спрэчкі на працэсе над былым старшынём “Белнафтахіму” Аляксандрам Бароўскім.


Прадстаўнік пракуратуры заявіў, што лічыць віну А. Бароўскага даказанай, і запатрабаваў пакараць яго 6 гадамі зьняволеньня без канфіскацыі маёмасьці.

Аляксандар Бароўскі абвінавачваецца ва злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі, што нібыта нанесла дзяржаве страты на 1,6 мільёна даляраў. Сваёй віны Аляксандар Бароўскі дагэтуль не прызнаў. З апошнім словам абвінавачаны выступіць 26 сакавіка.
XS
SM
MD
LG