Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пра сьвяткаваньне Дня Волі разважае дачка палітвязьня Аляксандра Казуліна – Вольга Казуліна.


Вольга Казуліна:
“Адзначаць 25 сакавіка іы будзем разам з нашым беларускім народам, які стаў для майго таты яго беларускай, вялікай сям’ёй. Таму мы прыйдзем на плошчу, разам з усімі. Возьмем з сабой сьцягі, расьцяжкі. Для мяне першы лёзунг гэта – “Свабоду Казуліну!” 25 сакавіка асацыіруецца ў мяне толькі з адным – арыштам майго таты, якога пасадзілі ў турму на пяць з паловай гадоў. Для мяне найперш гэта мой тата, які ў гэты сьвяточны дзень апынуўся іменна там. Гэта будзе сьвяточная акцыя, мы будзем сьвяткаваць дзень БНР, 90 гадоў. Гэта мусіць быць мірная дэманстрацыя, якой мы пакажам, што мы, беларусы, разам у гэты сьвяточны дзень. І што нам неабыякавая наша радзіма, наша гісторыя”.

Карэспандэнт
: “Што для Вас асабіста Дзень Волі?”

Казуліна: “Стварэньне БНР стала выключнай падзеяй для нашай беларускай самасьвядомасьці. Гісторыя яна гісторыяй застаецца. Для мяне найперш –гэта будучыня, гэта будучыня нашых дзяцей. Праз некалькі гадоў Дзень Волі стане абавязкова сьвятам найлепшым, самым галоўным у нашай краіне. Я ўпэўнена, што мы будзем жыць свабодна і гэта будзе наша воля. Так атрымался, што менавіта ў гэты дзень тату арыштавалі, гэта Дзень Волі, дзень нараджэньня БНР – усё сыйшлося разам. Значыць гэта лёс. І таму я веру, што ўсё будзе добра”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG