Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцэрт “NRM” у Горадні


20 сакавіка ўвечары ў Горадні адбыўся канцэрт “NRM” пад назвай “Разьвітаньне зь зімой — спатканьне зь вясной”.


Апоўдні разабралі нават ужо апошнія, даражэйшыя квіткі па 25 тысяч рублёў. Заля абласной філярмоніі, дзе выступалі сталічныя рок-музыканты, – адна з самых вялікіх у горадзе.

Апошнім часам музыкам з “NRM” прасьцей было выступіць у Польшчы, чымсьці на радзіме. Канцэрт у Горадні — першы за некалькі гадоў, яго вельмі чакалі. Лявон Вольскі сказаў залі, што “менавіта з выступу ў Горадні на фэсьце “Рок-крок” распачалася зорная кар’ера гурта”. Гэта адбылося дваццаць год таму: “NRM” атрымалі тады прыз глядацкіх сымпатыяў, прычым гэта адбылося менавіта ў той самай залі, дзе сёньня праходзіў канцэрт.

Пасьля канцэрту я сустрэў трох знаёмых, якія з захапленьнем прызналіся, што былі на тым даўнім “Рок-кроку” і сёньня задаволеныя яшчэ лепшым узроўнем музыкі “NRM”. Дарэчы, гэтыя аматары рок-музыкі прыйшлі на канцэрт са сваімі дзецьмі, якія былі на галаву вышэйшымі за бацькоў.

Выступ гурту абышоўся без інцыдэнтаў. Праўда, напачатку ў залі адзін з слухачоў выняў бел-чырвона-белы сьцяг, але да яго стаў прабірацца скрозь шэрагі міліцыянт, і маладзён схаваў сьцяг.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG