Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Затрыманы маладафронтавец Андрусь Цянюта


Актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Андрусь Цянюта знаходзіцца ў міліцыі чыгуначнага вакзала ў Гомелі.


Андрусь апавёў “Свабодзе”, што яго схапілі міліцыянты пасьля таго, як нейкі невядомы чалавек паваліўся перад ім на зямлю. Адразу ж зьявіліся міліцыянты і мужчына сказаў ім, што хлопец яго зьбіў.

Андрусь Цянюта ня першы раз трапляе ў пастарунак міліцыі напярэдадні масавай акцыі. Ён лічыць, што ягонае затрыманьне ёсьць прэвэнтыўнай мерай, каб інтэрнаваць яго на час правядзеньня сьвяткаваньня Дня Волі ў Менску на плошчы Якуба Коласа.
XS
SM
MD
LG