Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Матакі: у Беларусі і Ірану падобныя падыходы


Міністры замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў і Ірану Манучэр Матакі абмяняліся віншаваньнямі з нагоды 15-х угодкаў дыпляматычных зносінаў паміж краінамі.


Паводле іранскага міністра Матакі, “з улікам палітычнай волі кіраўніцтва і падабенства падыходаў дачыненьні паміж абедзьвюма краінамі ў самых розных галінах істотна прагрэсавалі”.

У сваю чаргу, міністар Мартынаў падкрэсьліў, што “супрацоўніцтва ў галіне інвэстыцый, энэргіі, прамысловасьці паскарае пашырэньне двухбаковых сувязяў, а таксама ўзмацняе мір і міжнародную бясьпеку”.

Як падае іранскае агентсва IRNA, летась камэрцыйны і эканамічны абарот паміж краінамі ў параўнаньні з 2006 годам падвоіўся і склаў 76 мільёнаў даляраў. У апошні час прасунулася супрацоўніцтва ў нафтавым і газавым сэктарах.

Тым часам шэраг незалежных беларускіх экспэртаў лічыць пашырэньне двухбаковых дачыненьняў немэтазгодным у сувязі з магчымым увядзеньнем Радай бясьпекі ААН чарговых санкцыяў супраць Ірану.
XS
SM
MD
LG