Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Рады БНР сустрэлася з экс-прэзыдэнтам Чэхіі <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


На сьвяткаваньне гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Прагу прыехала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла. Сёньня адбылася яе сустрэча з кіраўнікамі міжнароднай арганізацыі “Грамадзянская Беларусь” – экс-прэзыдэнтам Чэхіі Вацлавам Гаўлам і былым сэнатарам, былым міністрам унутраных спраў Чэхіі Янам Румлам.


Вось што сказала спадарыня Сурвіла пра сустрэчу:

"Сустрэча была надзвычай цікавая і прыемная. Спадар Гавэл, як заўсёды, паказаў, які ён вялікі сябра Беларусі. Яго цікавіла ўсё, што робіцца ў Беларусі, ён прасіў нас распавесьці пра гэта. І безумоўна пытаўся -- чым можна дапамагчы дэмакратычнаму руху, дэмакратычнай Беларусі. Першая рэч, пра якую мы яго прасілі -- гэта як-небудзь зьнізіць цэны візаў для беларусаў у Эўропу. Мы ўважаем гэта, як сапраўдную "жалезную заслону" між Беларусьсю і Эўропай. Ён цалкам згадзіўся з такой ацэнкай і сказаў, што будзе рабіць усё магчымае. Магчыма, Чэхія будзе першай краінай, якая зьнізіць гэтыя кошты".

У суботу Івонка Сурвіла возьме ўдзел у канфэрэнцыі ў Празе, прысьвечанай 90-й гадавіне абвяшчэньня БНР. У канфэрэнцыі возьмуць удзел вядомыя палітыкі і навукоўцы, яна праводзіцца пад патранатам міністра замежных спраў Чэхіі Карла Шварцэнбэрга.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG