Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два гады пасьля Плошчы


Два гады таму, 20 сакавіка 2006 году, на Кастрычніцкай плошчы Менску зьявіўся намётавы лягер. Кругласутачна ад 20 да 24 сакавіка тут заставаліся некалькі соцень чалавек, якія пратэставалі супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Удзельнікі тых падзеяў дзеляцца сваімі ўспамінамі. Кожны зь іх мае сваю асабістую гісторыю, свой шлях, які вёў да Плошчы.


Распавядае Андрэй Любянчук зь Берасьця

“У Менск паехалі загадзя, яшчэ ў пятніцу ўвечары. Калі ўяжджалі ў Менск, была ўжо ноч. Нас спынілі міліцыянты. Куды, чаму, прагледзелі ўсе нашы рэчы. Але мы яшчэ раней прыдумалі вэрсію. Мы сказалі, што едзем сябра сватаць. Тыя бачаць, што ў машыне пяць хлопцаў, едуць сватаць. Усё добра. Нас прапусьцілі... Падчас Плошчы на сваёй машыне езьдзіў, тэрмасы вазіў з гарачай кавай, некалькі разоў езьдзіў па бэнзін для генэратара на запраўку. Запомнілася, як спачатку ўсе стаялі неяк так — па сваіх групоўках. У каго што было, паміж сабой так дзяліліся. Нейкія бутэрброды, гарбатка. Потым усе аб’ядналіся і ўжо былі разам. Адзін мужчына сказаў: “Я ня памятаю, калі ўжо разам зьбіралася столькі людзей, якія сапраўды так сьветла думаюць, маюць нейкую надзею, маюць нейкую мэту, сапраўды гатовыя пайсьці на ўсё, каб зьмяніць сытуацыю ў краіне”.
XS
SM
MD
LG