Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонім: з угодкамі БНР віншуюць тых, хто ставіў подпіс за Мілінкевіча


Ад імя выбарчага штаба Аляксандра Мілінкевіча каля двух тысяч слонімцаў атрымаюць віншавальныя паштоўкі з 90-мі ўгодкамі БНР.


Іх рассылаюць былыя сябры ініцыятыўнай групы А.Мілінкевіча, якая дзейнічала пад час прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Паштоўкі дасылаюць тым, хто паставіў свой подпіс за вылучэньне Мілінкевіча ў кандыдаты на прэзыдэнта.

Акрамя віншаваньняў і пажаданьняў, адрасатаў запрашаюць прыняць удзел у сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам, якая мае адбыцца 18 красавіка.

Нагадаю, што правядзеньне мітынга прысьвечанага 90-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі мясцовыя ўлады ў Слоніме забаранілі.

Са слоў аднаго з актывістаў, Івана Шэгі, на 23 сакавіка ў Слоніме заплянавана правядзеньне агульнабеларускай дыктоўкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG