Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да эстафэтнай галадоўкі далучаюцца прадпрымальнікі


Пра намер далучыцца да эстафэтнай галадоўкі за вызваленьне Аляксандра Казуліна сёньня заявілі лідэры прадпрымальніцкага руху Віктар Гарбачоў з Барысава, Анатоль Зьмітровіч са Сьветлагорску і Алесь Макаеў зь Менску.


Яны пачнуць галадаваць ад 21 сакавіка. Разам зь імі пачне галадоўку актывіст БСДП(Грамада) Алесь Стральцоў. З 24 сакавіка ў галадоўку ўключыцца былая дэпутатка Людміла Гразнова.

Нагадаем, у галадоўцы пратэсту за вызваленьне Аляксандра Казуліна галадуюць брады Сяргей і Аляксандар Скрабцы, Алег Алкаеў, актывісты Сяргей Галаганюк і Тацяна Ваніна, і былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч.

XS
SM
MD
LG