Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: “Уздыму на сваёй вуліцы нацыянальны сьцяг”


Як вы зьбіраецеся сьвяткаваць 90-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі, і што ведаеце пра БНР? На гэтыя пытаньні адказваюць жыхары Гомеля.


Спадар: “Важная дата для патрыётаў, жыхароў Беларусі. Проста яна, відаць, ня так рэклямуецца. Не адчуваецца масавасьці. Можа, гэта зьвязана з палітыкай нашай”.

Спадарыня: “Калі ў мяне будзе магчымасьць патраціць у Менск, я пайду на акцыю сьвяткаваньня, якая плянуецца 25 сакавіка а 18-й гадзіне”.

Калі ў мяне будзе магчымасьць патраціць у Менск, я пайду на акцыю сьвяткаваньня, якая плянуецца 25 сакавіка а 18-й гадзіне.
Спадар: “Чуў пра гэтае сьвята, але сьвяткаваць не зьбіраўся. Нам выкладчыкі ва ўнівэрсытэце распавядалі, што яшчэ, калі БССР арганізоўвалася, там была частка за БНР, а другая частка – за БССР. Атрымалася БССР. Прыхільнікі БНР засталіся адданымі сваёй ідэі. Да гэтага часу ў іх ёсьць свой урад”.

Спадар: “Чуў, што будзе праводзіцца агульнанацыянальная дыктоўка па беларускай мове. Хацеў бы далучыцца”.

Спадарыня: “Зьбіраемся, як і ўсе, на плошчы. У 1918 годзе ўтварылася рэспубліка нашая, нашая дзяржава”.

Спадар: “Я ўздыму на сваёй вуліцы бел-чырвона-белы сьцяг”.

Спадар: “Як адзначаць будзем? За сталом будзем адзначаць!”.

Спадарыня: “Мы яшчэ пра гэта ня думалі”.

Спадар: “Калі не змагу заехаць у Менск, то дома буду сьвяткаваць, у сям’і. Стварэньне БНР аднавіла незалежнасьць беларускай дзяржавы. На жаль, яна шмат часу не праіснавала. БНР фактычна зьнішчылі бальшавікі”.

Спадарыня: “Я наогул ня ведаю, у якім годзе была створана БНР”.

Спадар: “Мы занятыя вельмі моцна, няма калі сьвяткаваць – праца, вучоба. Беларуская Народная Рэспубліка стала незалежнай, калі стварылі СССР”.

Спадарыня: “Пакуль не плянавала, як буду сьвяткаваць. Але, думаю, буду раздаваць на вуліцы апазыцыйныя газэты”.
Зьбіраюся ўзяць удзел у сьвяточных мерапрыемствах аб’яднаных дэмакратычных сіл Гомеля

Спадарыня: “Мы й ня ведаем пра 90-я ўгодкі БНР. А калі яны? З гісторыі Беларусі неяк не адклалася ў памяці”.

Спадар: “Сьвяткаваць буду абавязкова! Зьбіраюся ўзяць удзел у сьвяточных мерапрыемствах аб’яднаных дэмакратычных сіл Гомеля – то бок схадзіць на экскурсію па памятных мясьцінах і паўдзельнічаць у напісаньні нацыянальнай дыктоўкі. Ну а ўвечары – абавязкова з сям’ёй за сталом”.
XS
SM
MD
LG