Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Саньнікаў: “Аб’ём працы дзьвюх амбасадаў непараўнальны”


Амбасада Злучаных Штатаў у Беларусі часова прыпыніла выдачу віз для паездак у ЗША. Наш карэспандэнт зьвярнуўся з гэтай нагоды па камэнтар да Андрэя Саньнікава, які ў 90-х гадох працаваў намесьнікам міністра замежных спраў Беларусі.


Саньнікаў: “А якія аргумэнты беларускага боку адносна скарачэньня колькасьці супрацоўнікаў амбасады ЗША? Тое, што ў Вашынгтоне не такая ж колькасьць дыпляматаў ці консульскіх супрацоўнікаў? Але гэта не аргумэнт. Ня ведаю дакладнай колькасьці тых, хто хоча зьезьдзіць у ЗША, але такіх людзей шмат”.

Карэспандэнт: “Вы лічыце, што такіх людзей значна больш, чым тых, хто едзе з ЗША ў Беларусь?”

Саньнікаў: “Верагодна, што так. Да таго ж трэба ўлічваць, што пасьля 11 верасьня 2001 году ў амбасадах ЗША ўведзеныя дадатковыя захады бясьпекі. Гэта таксама адбілася на працы консульскіх установаў. Мы ведаем, што нават інтэрвію цяпер праводзяцца больш дэталёвыя з тымі, хто зьвяртаецца па візы. Увогуле з пункту гледжаньня бясьпекі тут робяць больш працы па візах, чым у беларускай амбасадзе. Таму я лічу, што прыпыненьнем выдачы візаў амбасада паказвае, што яны проста ня змогуць выконваць свае абавязкі”.
XS
SM
MD
LG