Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Аўтуховіч далучыўся да галадоўкі салідарнасьці з Казуліным


Мікалай Аўтуховіч
Мікалай Аўтуховіч

Сёньня ў Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч далучыўся да галадоўкі салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным. Гэта шостая галадоўка палітвязьня Аўтуховіча. Дзьве папярэднія ён праводзіў за кратамі, самая доўгая цягнулася 74 дні


Аўтуховіч сказаў нашаму Радыё, што галоўнае выпіваць штодня ня менш за тры літры вады, каб першыя тры тыдні адчуваць сябе больш-менш нармальна. У сябе у Ваўкавыску галадоўнік ня хоча нікому казаць пра свой выбар, бо “могуць не зразумець”, зазначыў ён.

Мікалая Аўтуховіча выпусьцілі з калёніі N1 у Менску два месяцы таму. Выпусьцілі, але ня вызвалілі, падкрэсьлівае ён. Яму зьмякчылі пакараньне на абмежаваньне свабоды без накіраваньня ў папраўчыя установы адкрытага тыпу, таму ён знаходзіцца дома, але павінен адзначацца ў міліцыі і трымацца адпаведнага рэжыму. Тэрмін пакараньня палітвязьня закончыцца праз адзін год і тры з паловай месяцы. (Яго пасадзілі на тры з паловай гады па абвінавачаньні у нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры).

Паводле зьмякчэньня пакараньня Мікалай Аўтуховіч павінен працаваць і ён уладкаваўся кіроўцам. Аднак з 1 красавіка яго хочуць звольніць, паколькі праца зьвязана са службовымі паездкамі ў Горадню ды іншыя мясьціны, а міліцыя яго не выпускае з Ваўкавыску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG