Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штогод Беларусь прымае каля 10 тысячаў мігрантаў


Штогод Беларусь прымае каля 10 тысячаў мігрантаў, якія прыяжджаюць працаваць у нашу краіну. І прыкладна столькі ж беларусаў выяжджаюць на заробкі за мяжу.


Гэтую лічбу назваў намесьнік начальніка ўпраўленьня зьнешняй працоўнай міграцыі, уцекачоў і прытулку МУС Беларусі Аляксандар Татура. Ён удзельнічае ў паседжаньні экспэртаў СНД, якія рыхтуюць праект Канвэнцыі аб прававым статусе працоўных-мігрантаў і іхных сем’яў краінаў Садружнасьці. Яно завяршаецца сёньня ў Менску.

Першы праект гэтай Канцэпцыі падрыхтавалі яшчэ ў 2000-м годзе. Аднак розныя дапрацоўкі і ўзгадненьні занялі больш за сем гадоў. “За гэты час заканадаўства краінаў Садружнасьці зьмяніліся, таму з’явіліся і новыя прапановы ды заўвагі. Іх і абмяркоўваюць экспэрты,” – тлумачыць спадар Татура.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG