Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бабруйскія трэнэры прадавалі падлеткам наркотыкі


Агляд незалежнага друку.


Тры жыхары Бабруйску асуджаныя на 9 гадоў за продаж наркотыкаў, паведамляе “Бабруйскі кур’ер”. Самае адметнае ў гэтай гісторыі – прафэсія наркагандляроў. Распавядае журналіст Віктар Качан.

Паводле прэсавай службы КДБ па Магілёўскай вобласьці два з трох асуджаных былі трэнэрамі цяжкай атлетыкі і тайскага боксу. Асноўнымі пакупнікамі наркотыкаў у іх былі падлеткі ад 16 гадоў”.

Паводле Віктара Качана наркаманія ў Бабруйску літаральна “расквітнела”: “Шпрыцы бачу каля дому штодня”, -- зазначае журналіст.

Да 90-годзя БНР “Народная воля” зьмясьціла артыкул вядомага гісторыка, прафэсара Анатоля Грыцкевіча. Аўтар распавядае пра падзею, з якой пачалася сучасная Беларусь, дзеліцца сваімі думкамі пра тое, як захаваць агульны здабытак – дзяржаўнасьць. Супрацоўніца газэты Сьвятлана Кліменценка цытуе артыкул Анатоля Грыцкевіча.

Дзень 25-ае сакавіка ёсьць нацыянальным сьвятам беларусаў. На Бацькаўшчыне, ў замежжы -- ад усіх нас залежыць, каб усе беларусы абаранілі незалежнасьць і сувэрэнітэт краіны. Каб нашы дзеці, ўнукі і нашчадкі былі грамадзянамі вольнай Беларусі.“

Ці адчуваюцца ўжо наступствы прэзыдэнцкага указу № 760, які абмежаваў правы індывідуальных прадпрымальнікаў па найму працаўнікоў? Такім пытаньнем задалася газэта “Брестский курьер”. Рэдактар выданьня Мікалай Аляксандраў знаёміць з некаторымі вынікамі дасьледаваньня.

Зараз у Брэсьце пустуе болей за 600 гандлёвых месцаў на рынках. Гэта і кіёскі, і павільёны, і гэтак далей. Прадпрымальнікі актыўна з’язджаюць, найперш ва Украіну. Там адкрываюць гандлёвыя месцы, адкрываюць прадпрыемствы, бо там падаткі меншыя, і пачынаць бізнэс лягчэй, сыстэма больш празрыстая. На пэўных прыкладах мы паказваем, што Беларусь губляе грошы, якія маглі б папоўніць рэспубліканскі бюджэт”.









XS
SM
MD
LG