Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“БНР – асэнсаваньне беларусаў сябе як нацыі”


Чым ёсьць угодкі абвяшчэньня БНР для Беларусі сёньняшняй? Як лепей адзначыць гэтую дату? Сёньня сваімі думкамі дзеліцца намесьнік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч.

“Па-першае, я 23 сакавіка прыйду ў сядзібу БНФ і напішу разам са сваім бацькам, братам і пляменьніцай дыктоўку. А 25 сакавіка я буду адным з арганізатараў урачыстага шэсьця. Па заканчэньні я пайду на Дзень народзінаў сваёй пляменьніцы, якая нарадзілася акурат 25 сакавіка. Мы заўсёды адзначаем яе дзень народзінаў усёй раднёй.
А сьвяткую я Дзень Волі ад 1982 году, калі мяне ў нацыяналізм “завэрбаваў” Алесь Суша.”
(Карэспандэнтка:) “Што для вас значыць абвяшчэньне БНР”?
“Абвяшчэньне БНР – гэта асэнсаваньне самастойнасьці беларусаў як нацыі”.
Віктар Івашкевіч у 2002 годзе быў пакараны двума гадамі абмежаваньня волі, так званай “хіміяй”, за публікацыю артыкулу у газэце “Рабочы” пад загалоўкам “Злодзей мусіць сядзець у турме”. Пракуратура ўбачыла ў гэтым паклёп на Аляксандра Лукашэнку і ягонае атачэньне.
У 2001 годзе адбываў арышт за спробу ўдзельнічаць у сьвяткаваньні Дня Волі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG