Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларускай калёніі 52-гі дзень галадае расеец


Пра гэта Радыё Свабода паведамілі ягоныя бацькі і прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч, які пазнаёміўся з М. Костышавым у менскай калёніі № 1.


Паводле зьвестак, расеец атрымаў 12 год за бандытызм, але віны сваёй не прызнаў і дамагаецца перагляду ягонай справы. Таксама Мікалай Костышаў сьцьвярджае, што яго судзілі завочна і не далі магчымасьці скарыстаць абарону.

Паводле Мікалая Аўтуховіча, некалькі дзён таму Мікалая Костышава перавялі зь менскай калёніі ў калёнію № 10 у Наваполацку. Як цяпер пачуваецца вязень, невядома. Дзяжурны калёніі паведаміў, што М. Костышаў знаходзіцца ў карантыне.

Раней Мікалай Костышаў перадаваў на волю адкрыты ліст да прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна. Вязень прасіў перавезьці яго ў Расею і перагледзець ягоную справу там, бо ён “не давярае беларускай судовай сыстэме”.


XS
SM
MD
LG