Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Маскве затрыманая беларуская кляфэліншчыца


Супрацоўнікі маскоўскай міліцыі затрымалі 23-гадовую беларускую грамадзянку Кіру Сагайдараву.


Як вынікае з матэрыялаў сьледзтва, Сагайдарава была “кляфэліншчыцай”. Спэцыялізавалася дзяўчына пераважна на прадпрымальніках. Звычайна яна знаходзіла сваіх ахвяраў ля гульнявых аўтаматаў. Калі выпівалі за знаёмства, ужо на кватэрах у мужчын, падсыпала ім у алькаголь кляфэлін.

Кіру Сагайдараву затрымалі дзякуючы відэакамэры, якая зьняла яе ля пад’езду дому аднаго з маскоўскіх прадпрымальнікаў. Міліцыянты знайшлі ў беларускі падроблены расейскі пашпарт, таблеткі кляфэліну. А вось скрадзеныя ёю грошы ды ноўтбукі згінулі.

Паводле маскоўскіх сьледчых, Сагайдараву абвясьцілі ў вышук і органы ўнутраных справаў Санкт-Пецярбурга. У тамтэйшых бізнэсоўцаў беларуска скрала 300 тысяч даляраў. Сярод яе кліентаў былі і дэпутаты.

Раней Кіра Сагайдарава ўжо адбывала пакараньне за крадзеж.

XS
SM
MD
LG