Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень Волі – 1996. Як гэта было <img src="/img/icon-listen.gif" border=0 />


Як праходзілі акцыі з нагоды Дня Волі ў розныя гады. Успаміны ўдзельнікаў і архіўныя запісы. Сёньня -- пра акцыі 1989 і 1996 гадоў.


Першае публічнае сьвяткаваньне Дня Волі ў Менску адбылося каля тэатральна-мастацкага інстытута ў 1989 годзе. Студэнт Алесь Пушкін вынес на ганак бусла, зробленага з паперы. 71 балёнік сымбалізаваў 71 год Беларускай Народнай рэспублікі.
Віктар Івашкевіч прыгадаў тую імпрэзу:

“Афіцэры ў званьні ня менш за маёра тапталі 71 балёнік. Так “пок, пок, пок”. Частку людзей затрымалі разам з Пушкіным, “загрузілі” у міліцэйскі “Ікарус”. Людзі выбеглі на праспэкт, пачалі перакульваць гэты “Ікарус” разам з затрыманымі. Перакрыты быў рух”.

Пасьля гэтага ўдзельнікі акцыі, каля 6 000 чалавек, правялі мітынг у Маскоўскім раёне сталіцы. Потым выбарчая кампанія, з’езды, паседжаньні, стварэньні палітычных партый, грамадзкіх аб’яднаньняў адцягнулі на сябе ўвагу. Сьвяткаваньні Дня Волі звычайна адбывалася на сядзібе БНФ, ці ў офісах іншых партый. Ладзіліся сьвяточныя паседжаньні, ці адбываліся канцэрты.

П
У той дзень на расейскіх тэлеканалах у вечаровых навінах гаварылі аб тым, што ў выніку “зачысткі” на вуліцах беларускай сталіцы стаяць лужы крыві
асьля рэфэрэндуму 1995 году ажывілася грамадзка-палітычнае жыцьцё. Абурэньне палітыкай уладаў прывяло да таго, што 25 сакавіка 1996 году каля опэрнага тэатра сабралася больш за 50 000 чалавек. На вуліцу выйшлі людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў масавых акцыях. Шмат хто выйшаў з самаробленымі бел-чырвона-белымі сьцягамі. Нехта прапанаваў пайсьці да тэлецэнтру і запатрабаваць магчымасьць выступіць. На перамовы пайшоў Зянон Пазьняк.

Гаворыць Валянцін Голубеў:

“Гэта быў такі квадрат, які ціснулі з усіх бакоў. Я апынуўся паміж чатырма шчытамі. Спэцназаўцы нас ціснулі ды яшчэ спрабавалі зьверху ўдарыць дубінкай. Здавалася, што згубіш прытомнасьць і памрэш. Уражвала, што шмат было моладзі. Студэнты былі практычна з кожнай навучальнай установы. Яны прыходзілі разам з выкладчыкамі. Ніхто нікога не баяўся. Здаецца, што ўжо пасьля гэтай падзеі рэктар БДУ Казулін забараніў выходзіць на такія масавыя мерапрыемствы студэнтам і выкладчыкам. Вось так бывае ў жыцьці, як яно паварочваецца”...

Сяргей Антончык добра памятае тыя падзеі:

“Тое, што мяне ўразіла, гэта войскі ўнутраныя. Настолькі яны пайшлі ў такі жорсткі наступ! Яны пачалі ня толькі выціскаць, а біць дубінкамі, таптаць людзей... Выціскалі прама ў рэчку. Памятаю, як паваліўся міліцыянт з ачапленьня паміж дэманстрантамі і спэцназаўцамі. Ён закрываў галаву рукамі, а яго спэцназаўцы таксама зьбівалі палкамі. Такое было адчуваньне, што яны як вар’яты”.

Аляксей Кароль
дадаў:

“Гэты наступ закончыўся і потым статак людзей, а гэта была даволі значная частка, перамясьціліся да доміка І з’езду РСДРП. На балюстрадзе з’явіліся Навумчык і Зянон Пазьняк. Пасьля іх рэзкіх і эмацыйных прамоваў людзі пачалі разыходзіцца.

Студэнты павольна рухаліся дробнымі групкамі праспэктам ад плошчы Перамогі да будынка цырку. Раптам побач з моладзьдзю спыніліся аўтобусы і адтуль выбеглі спэцназаўцы. Яны зьбівалі хлопцаў і дзяўчат дубінкамі, білі нагамі. Шмат у каго пабітыя твары, кроў з носу... Тады праспэкт быў пакрыты няроўным асфальтам. Днём на сонцы з талага сьнегу ўтварыліся лужыны. У той дзень на расейскіх тэлеканалах у вечаровых навінах гаварылі аб тым, што ў выніку “зачысткі” на вуліцах беларускай сталіцы стаяць лужы крыві. Пасьля гэтага гараджане тэлефанавалі сваім знаёмым і запытваліся ці ўсё ў парадку.

Сьвяткаваньне Дня Волі ў 1996 годзе стала першай масавай вулічнай акцыяй, якая дала пачатак усім будучым штогадовым акцыям.

Прапануем вашай увазе фрагмэнт рэпартажу Галіны Прыгары, прысьвечанаму акцыі з нагоды Дня Волі ў 1996 годзе.



Заўтра – ў ранішнім эфіры “Свабоды” – пра сьвяткаваньне Дня Волі ў 1997 і 1998 гадах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG