Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя на канцэрце "NRM" – у ізалятары


Затрыманыя ў Гомелі на канцэрце "NRM" актывіст апазыцыі Кастусь Жукоўскі і студэнтка мастацкай вучэльні Марыя Тульжэнкава знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня, паведамляе БелаПАН.


К.Жукоўскі і М.Тульжэнкава былі затрыманыя ўчора ў часе канцэрту гурту "NRM", дзе К.Жукоўскі распаўсюджваў віншавальныя паштоўкі да 90-х угодкаў БНР. Супрацоўнікі міліцыі адмовіліся патлумачыць падставы іхнага затрыманьня.

Спачатку маладых людзей адвезьлі ў РАУС Цэнтральнага раёну, потым – на асьведчаньне ў наркалягічны дыспансэр. Калі ў РАУС прыехаў фатограф Павал Міцкевіч, міліцыянты забралі ў яго фотаапарат і выдалілі фатаздымкі, зробленыя падчас затрыманьняў.

На затрыманых складзеныя пратаколы за дробнае хуліганства. Ня выключана, што яны прабудуць у ізалятары да суду, які заплянаваны на панядзелак 17 сакавіка. Цёплыя рэчы для затрыманых міліцыянты прымаць адмовіліся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG