Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: пікеты ў абарону Казуліна не дазволілі


Раман Юргель

Раман Юргель

Гарадзенскага прадстаўніка БХК Рамана Юргеля выклікаюць у міліцыю на гутарку. Маёр Ленец паведаміў яму, што гарадзкія ўлады не дазволілі пікеты салідарнасьці з палітзьняволеным Аляксандрам Казуліным, за яго вызваленьне. Афіцыйнага адказу актывіст яшчэ пакуль не атрымаў.


Раман Юргель патлумачыў нам, што ён і яшчэ два актывісты — Мікола Воран і Сьвятлана Руткоўская падалі 4 сакавіка ў гарвыканкам заяўкі, каб правесьці пікеты салідарнасьці з А.Казуліным. Яны прасілі дазволіць ім агулам 26 пікетаў у розных частках гораду, якія яны меркавалі праводзіць штодня з 20 сакавіка да 5 красавіка.

Спадару Юргелю неабходна ў панядзелак 17 сакавіка зьявіцца ў Ленінскі РАУС.



XS
SM
MD
LG