Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве зьявіцца мэмарыяльная шыльда Валянціна Ермаловіча


Гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы ў Магілёве пачала зьбіраць ахвяраваньні на выраб мэмарыяльнай шыльды ў памяць Валянціна Ермаловіча.


Паводле кіраўніка суполкі Алега Дзьячкова, шыльду ўсталююць на доме, дзе жыў Ермаловіч. Зь мясцовай уладай гэта ўзгаднілі яшчэ летась.

Сябры суполкі стварылі рабочую групу, якая распрацоўвае макет шыльды й надпіс на ёй. Актывістам трэба сабраць каля чатырохсот тысяч рублёў на матэрыял для шыльды. Скульптар, які асабіста ведаў Валянціна Ермаловіча, зробіць шыльду бясплатна. Імя скульптара пакуль не называецца.

Валянцін Ермаловіч — брат беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча — тэатральны дзеяч, заснавальнік і кіраўнік самадзейнага народнага тэатру “Валянцін”. Ён вэтэран Другой усясьветнай вайны.

Валянцін Ермаловіч быў адным з заснавальнікаў і старшынём магілёўскай суполкі “Мартыралёг Беларусі”. Першым у Магілёве загаварыў пра рэпрэсаваную беларускую мову.

Пражыў Валянцін Ермаловіч 79 гадоў. 17 сакавіка яму споўнілася б 83 гады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG