Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі праходзіць саміт кіраўнікоў дзяржаваў Эўразьвязу. Эўрапейская Народная партыя запрасіла на сустрэчу і кіраўнікоў краінаў, якія пакуль не ўваходзяць ў Эўразьвяз – Украіны, Грузіі. Ад Беларусі ў Брусэль быў запрошаны лідэр руху “За Свабоду!” Аляксандар Мілінкевіч.


“Гэта партыя, якая мае большасьць у Эўрапарлямэнце. У гэтай партыі шмат выбітных людзей – прэзыдэнты, прэм’ер-міністры, і напярэдадні саміту яны сустракаюцца, абмяркоўваюць падзеі на кантынэнце. Запрасілі таксама мяне. Гэта вялікі гонар, лічу”, -- сказаў Аляксандар Мілінкевіч.


Удзельнікі саміту прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка і кіраўнік замежнай палітыкі Эўразьвязу Хавіер Саляна
На сустрэчы былі канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзыдэнты Францыі -- Ніколя Саркозі, Румыніі -- Траян Басеску, Грузіі -- Міхаіл Саакашвілі, Украіны -- Віктар Юшчанка, прэм’ер-міністры Ян Пэтэр Балкенэндэ (Галяндыя), Франсуа Фіён (Францыя), Дональд Туск (Польшча), а таксама прэзыдэнт Эўракамісіі Жазэ Мануэль Бароза, прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Ганс-Герт Пётэрынг ды іншыя.

Пра што ішла гаворка на сустрэчы, распавядае Аляксандар Мілінкевіч:

“Абмяркоўваліся пэўныя падзеі на кантынэнце: экалёгія, энэрганосьбіты, сытуацыя ў розных краінах, у тым ліку і ў Беларусі. Усе чакаюць нейкіх падзеяў, усе чакаюць перамогі. Лёгка гаварыць, бо ўсе ведаюць пра Беларусь, чаго не было пару гадоў назад”.

Карэспандэнтка: “А нейкія прыватныя размовы, сустрэчы ў кулюарах былі?”

“Фактычна з усімі былі сустрэчы, размовы, былі добрыя словы. Усе цікавяцца, як мы зьбіраемся перамагаць, як мы зьбіраемся дайсьці да людзей, які настрой у грамадзтве, як з мэдыямі.

Цікавасьць да Беларусі такая, якой раней не было. Але ня трэба спадзявацца на іх, трэба разьлічваць на сябе”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG