Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы за тое, каб ушанаваць І. Казуліну прэміяй Робэрта Кэнэдзі


Беларускія праваабаронцы выступілі з ініцыятывай намінаваць Ірыну Казуліну на прэмію Робэрта Кэнэдзі.


Гэтай прэміяй фонд імя Робэрта Кэнэдзі ўшаноўвае праваабаронцаў, якія зрабілі значны ўнёсак у барацьбу за права чалавека. Прэмія ўручаецца штогод. Летась ёю ўшанавалі актывіста з суданскай правінцыі Дарфур Махамада Ахмада Абдалаха. Раней прэмію атрымоўвалі грамадзкія дзеячы з Гаіці, Бразыліі, ЗША, Польшчы ды іншых краін.

“Ірына Казуліна ахвяравала сваім жыцьцём дзеля дэмакратыі і вартая гэтай адзнакі”, — мяркуе праваабаронца Людміла Гразнова. Паводле яе словаў, ініцыятыву падтрымалі таксама праваабаронцы Раіса Міхайлоўская, Эніра Браніцкая, Алег Волчак, Юры Чавусаў, Гары Паганяйла, Алена Танкачова, Ігар Рынкевіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG