Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч знаходзіцца ў пятай клінічнай бальніцы. Туды яго 13 сакавіка перавялі зь лечкамісіі.


Як распавёў брат народнага паэта Мікола Гіль, Ніл Сымонавіч чакаў чаргі ў лечкамісіі, каб легчы на абсьледаваньне і падлячыць хранічныя хваробы. 6 сакавіка ў плянавым парадку яго паклалі ў лечкамісію, прызначылі працэдуры, кропельніцы, лекі — звычайнае комплекснае лячэньне. Мікола Гіль кажа:

“У яго косьці, суставы баляць. Як ён сам жартаваў аднойчы: “Дажыўся, брат, што бутэльку адкаркаваць не магу”. Дзякуй Богу, палепшала яму, пухліна спала. Тры дні назад ён быў бадзёры, вясёлы, усё было нармальна. А ўчора ўвечары нешта ўрачу дзяжурнаму падалося, што быццам бы рука і нага адчувальнасьць страчваюць. І кажа: “Я баюся, ці гэта ня вынік мікраінсульціку. Можа, быў маленечкі мікраінсульт, можа, не. Можа, якая іншая прычына. Карацей, будзем разьбірацца”. Скончылася тым, што ён зараз у пятай бальніцы. Зараз там сын Сяргей уладкоўвае яго. Больш я пакуль нічога ня ведаю”.

У пятай клінічнай бальніцы ёсьць спэцыялізаванае трэцяе нэўралягічнае аддзяленьне, дзе лечаць інсульты.

XS
SM
MD
LG