Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Просты неадукаваны міліцыянт можа тварыць беззаконьне і безуладзьдзе”


Агляд тэлефанаваньняў на Свабоду за 13 сакавіка, чацьвер.


Шаноўныя слухачы! Мы ўдзячныя за вашыя меркаваньні й прапановы. Вы робіце наша з вамі радыё больш зьмястоўным і цікавым.

Мы ўводзім прыз — падзяку за ваш найлепшы званок, паведамленьне, падказку. Пераможцы будуць абвяшчацца кожную нядзелю ў тыднёвым аглядзе “Званкоў на Свабоду”.

Вас чакаюць кнігі Бібліятэкі Свабоды з подпісамі аўтараў. Тэлефон Свабоды ў Менску 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: 8-029-391-22


У Страсбуры ў Эўрапарлямэнце праходзіць тыдзень Беларусі, прысьвечаны 90-м угодкам БНР. У ім бярэ ўдзел група беларускіх апазыцыйных дэмакратычных палітыкаў. Тэлефанаваньні слухачоў да гэтай падзеі і на тэму сьвяткаваньня юбілею БНР:

Спадар: “Дэлегацыя ад апазыцыі павінна запатрабаваць у Эўразьвязу адмены Шэнгенскіх візаў для беларусаў. Бо, напрыклад, у Быхаве, што на Магілёўшчыне, у мясцовым выканкаме заведзена тэчка. У ёй сьпіс асобаў, якім забаронена займаць інжынэрныя і кіраўнічыя пасады ў горадзе”.

Аляксандар Аляксандравіч: “Хочацца выказаць сваю думку наконт удзелу прадпрымальнікаў у мітынгу 25 сакавіка. У параўнаньні з усёй колькасьцю бізнэсоўцаў іх выйдзе некалькі адсоткаў. Гэта тыя, хто сам нешта вырабляе, тыя, што абслугоўваюць вясковых грамадзянаў, фэрмэры. Вось гэта і ёсьць сапраўдныя прадпрымальнікі. А тыя, хто сядзіць на базарах, мае невялікія базарныя пункты, ім мітынгі непатрэбныя. Ад іх ніякай салідарнасьці не дачакаесься”.

Дзярждэпартамэнт ЗША апублікаваў штогадовую справаздачу пра стан правоў чалавека ў розных краінах сьвету, у тым ліку ў Беларусі. Выказваньне на гэтую тэму:

Сталы слухач: “Кангрэс ЗША надрукаваў, ізноў мы на першым месцы. На першым месцы па парушэньні правоў чалавека! Вось дзе гідота! Няма больш сілаў глядзець і слухаць пра гэта. Беларускі добры, сьціплы, выдатны народ на першым месцы толькі з-за аднаго чалавека”.

На шашы Менск — Слуцак п’яны кіроўца ўрэзаўся ў аўтамабілі, спыненыя супрацоўнікамі ДАІ. Пацярпелыя сьцьвярджаюць, што ім забаранілі збочыць і выйсьці з машын, што гэта было зроблена адмыслова. Камэнтар слухача:

Віктар: “Хачу выказаць меркаваньне наконт выпадку з кіроўцамі на Слуцкай шашы каля Сеньніцы. Гэта прыклад, наколькі замбаваныя людзі: просты неадукаваны міліцыянт можа тварыць беззаконьне і безуладзьдзе, а людзі, як бараны, паслухмяна выконваюць усе патрабаваньні. Успамінаю выказваньне Сакрата: “Народ — гэта статак бараноў”. І прыводзіць прыклад, як чабан бярэ важака бараноў, вяжа за рогі на аркане, мацуе сядло і пераплывае раку. Астатнія бараны і авечкі тонуць, але плывуць за псэўда-лідэрам на аркане. Вось такі наш народ. Дзякуй”.

На заканчэньне — наступныя тэлефанаваньні:

Пэнсіянэр, у якога адабралі льготы:

Калі ня будзе нічога ў рот узяць,
Пэнсіянэры будуць у хакей гуляць.
Грошы, на якія трэба жыць,
Прыйдзецца ў “Арэну-Менск” улажыць.
У “бацькі” нашага — о’кей,
Няхай гуляюць у хакей
”.

Спадарыня: “Спадарыня Ярмошына назвала спадара Казуліна “злачынцам”. І так гучна сказала яшчэ, што прысуд Казуліну даказаны ўсяму беларускаму народу. Ды вы непапраўна далёкія ад усяго беларускага народа, грамадзянка Ярмошына. І за тое, што вы зрабілі для яго, прысуд яшчэ наперадзе. Вам прысуд. Дзякуй”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG