Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Антыамэрыканскімі крокамі Менск дэманструе адданасьць Маскве”


Карэн Ст'юарт

Карэн Ст'юарт

Які новы паварот атрымаў беларуска-амэрыканскі дыпляматычны канфлікт?

ЗША да апошняга спадзяваліся, што беларускія ўлады пойдуць на саступкі -- прынамсі, вызваляць Казуліна

На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Уладзімер Роўда.

Цыганкоў: “Ці можна сказаць, што цяперашнія крокі афіцыйнага Менску – гэта вымушаны адказ на дзеяньні амэрыканскага кіраўніцтва? Ці, на вашую думку, менавіта Менск сам распальвае гэты канфлікт?”

Роўда: “Я думаю, ЗША да апошняга спадзяваліся, што беларускія ўлады пойдуць на саступкі -- прынамсі, вызваляць Казуліна. Наколькі можна зразумець, такія намёкі неафіцыйна рабіліся. Але калі Менск прадэманстраваў сваю жорсткую пазыцыю і Казуліна накіравалі назад за краты, то ЗША апынуліся ў пэўным сэнсе ў стане падманутай краіны.

Вашынгтон прыняў, на маю думку, цалкам слушнае рашэньне, зьвязанае з эканамічнымі чыньнікамі, якія даволі балючыя для пэўных колаў у Менску. Бо гэта, на маю думку, зьвязана з прыватнымі інтарэсамі Лукашэнкі. І таму -- такая нэрвовая рэакцыя беларускіх уладаў, бо яны меркавалі, што ўвесь час будзе ўдавацца “карміць абяцанкамі”. І калі з Эўропай гэта спрацоўвае, то з ЗША не спрацавала”.

Цыганкоў: “Цяперашняя рэакцыя Менску – проста таму, што ў нейкай форме трэба рэагаваць, даваць адказ, ці тут ёсьць нейкая стратэгія?”

Роўда: “Калі казаць пра нейкія доўгатэрміновыя задачы, то тут пэўная стратэгічная лінія ёсьць. Тут нічога новага Менск ня робіць – яны дэманструюць адданасьць антыамэрыканскай палітыцы. І гэта дэманстрацыя – захад у бок Масквы, глядзіце, маўляў, мы застаёмся самымі вернымі саюзьнікамі, а таму давайце нам кампэнсуйце нашы выдаткі. А другое – разам з амэрыканскай яны пачалі адначасова разыгрываць эўрапейскую і расейскую карту”.
Яны дэманструюць адданасьць антыамэрыканскай палітыцы. І гэта дэманстрацыя – захад у бок Масквы

Цыганкоў: “Няўжо сапраўды Менск цешыць сабе надзеямі ці ілюзіямі, што ён можа разарваць адзіны заходні падыход да беларускай праблемы?”

Роўда: “Ім у прынцыпе нічога не застаецца, як спадзявацца перамагчы ў гэтай гульні. Але для такіх спадзяваньняў ёсьць і пэўныя падставы. Існуе прыватны інтарэс пэўных прыватных эўрапейскіх колаў, якія тут ужо наладзілі супрацоўніцтва, бізнэс, хочуць яго пашыраць. І яны хацелі б тут мець стабільную палітычную сытуацыю, якая асабліва не мяняецца. Для іх Лукашэнка – ня вораг, не такі і страшны палітык, зь ім можна мірыцца, рабіць пэўны бізнэс. На гэтая колы Лукашэнка і арыентуецца".
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG