Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віртуальныя пратэсты ў Пэкіне, Гаване і Ашгабаце


Сёньня кожны, хто выступае супраць цэнзуры ў інтэрнэце, цягам 24 гадзінаў можа ўзяць удзел ў віртуальнай акцыі, арганізаванай праваабарончай арганізацыяй “Рэпартэры бязь межаў”.


У рамках акцыі можна паўдзельнічаць у дэманстрацыі на плошчы Цяньаньмынь, а пасьля далучыцца да пратэстаў на плошчы Рэвалюцыі ў Гаване, альбо ў цэнтры Бірмы ці Туркмэністану.

Віртуальны дэманстрацыі адбываюцца сёньня ў дзевяці краінах – Бірме, Кітаі, Кубе, Эгіпце, Эрытрэі, Паўночнай Карэі, Тунісе, Туркмэністане і Віетнаме. Беларусі ў гэтым праекце няма, хаця яна і знаходзіцца ў сьпісе “ворагаў інтэрнэту”, складзеным “Рэпартэрамі бязь межаў”. Усяго у гэтым сьпісе 14 краінаў – апроч згаданых таксама Іран, Узбэкістан, Саудаўская Арабія, Сірыя і Зімбабвэ.

Кожны чалавек можа зайсьці на сайт “Рэпартэраў бязь межаў” і ўзяць удзел у акцыі. Напачатку трэба выбраць краіну, зарэгістравацца і выбраць лёзунг, напрыклад “Вызваліць усіх кібэрдысыдэнтаў” ці “Дайце нам свабодны доступ да інтэрнэту” і далучыцца да іншых удзельнікаў гэтага віртуальнага праекту.

Паводле “Рэпартэраў бязь межаў”, аўтарытарныя ўрады ў розных краінах сьвету імкнуцца кантраляваць інтэрнэт. І найлепшы спосаб пратэсту -- выкарыстаць сам інтэрнэт супраць цэнзуры.

Больш за 60 чалавек знаходзяцца ў турмах за тое, што свабодна выказвалі свае меркаваньні ў інтэрнэце. Сярод іх каля 50 кітайскіх кібэрдысыдэнтаў.

Ідэя онлайн-дэманстрацыяў у дзевяці краінах мае на мэце ціск на ўлады краінаў, якія праваабарончае арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў” называе інтэрнэтнымі чорнымі дзіркамі.

У гэтых краінаў сярод тэмаў, якія закранае цэнзура – пытаньні правоў чалавека, палітыка ці сэкс. Ня дзіўна, што існуе і самацэнзура. У тым жа Кітаі мільёны блогераў, аднак мала хто зь іх закранае гэтыя тэмы.

“Рэпартэры бязь межаў” сёньня таксама выпускаюць новую вэрсію “Даведніка для кібэрдысыдэнтаў”, якая ўключае тэхнічныя падказкі, як абыйсьці цэнзуру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG