Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Дашкевіч: “Уразіў драматызм жыцьця Івонкі Сурвілы”


“Дарога” — чатырнаццатая кніга “Бібліятэкі Свабоды XXI стагодзьдзя”. Яе склалі мэмуары прэзыдэнта Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы.


Прэзэнтацыя кнігі ў Менску адбудзецца 17 сакавіка а 18 гадзіне ў сядзібе БНФ на былой Варвашэні, 8 (цяпер праспэкт Машэрава).

У ліку першых чытачоў “Дарогі” — кінадакумэнталіст Алег Дашкевіч, які дзеліцца сваімі чытацкімі ўражаньнямі:

“Ёсьць у кнізе некалькі кавалкаў, якія вельмі ўразілі. Напрыклад, момант, калі апісваецца, як сям’я ўцякала проста ад вайны, ад наступленьня савецкіх войскаў. Калі з Баранавічаў крануўся цягнік, то за ім, плачучы, бегла цётка спадарыні Івонкі. Гэта я жыва ўявіў сабе, уваччу паўставала цэлая карціна, такая драматычная, трагічная.

Безумоўна, драматычныя пэрыяды свайго жыцьця, якія апісвае спадарыня Івонка, найбольш цікавыя. Усе гэтыя блуканьні па розных краінах, пакуты, пакуль сям’я была ў нейкай неакрэсьленасьці, сьмерць самага малодшага дзіцяці — такія драматычныя моманты кранаюць чытача.

Што тычыцца нейкіх там ужо паваенных арганізацыйных спраў беларускай дыяспары, то мне там не хапае эмоцый. Адсутнасьць эмоцый у гэтых разьдзелах — гэта, на маю думку, адзін зь недахопаў кнігі”.
XS
SM
MD
LG