Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зімоўскі адказаў прадпрымальнікам


Прадпрымальнікі атрымалі адказ на сваю заяву ад Белдзяржтэлерадыёкампаніі. Яны абвінавацілі беларускае тэлебачаньне ў тэндэнцыйным асьвятленьні акцыі прадпрымальнікаў і патрабавалі эфір для тлумачэньня сваёй пазыцыі


У адказе Белдзяржтэлерадыёкампаніі на імя Віктара Гарбачова, актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Кампанія за свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” гаворыцца, што “прадстаўленьне прамога эфіру супярэчыць артыкулу 48 закона “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”. Белдзяржтэлерадыёкампанія папярэджвае, што “такія дзеяньні цягнуць за сабой дысцыплінарную, адміністрацыйную, крымінальную ды іншую адказнасьць у адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь”.

Артыкул 48 закона “Аб друку” прадугледжвае адказнасьць за ўціск свабоды масавай інфармацыі. Пералічваецца за што канкрэтна можна прыцягнуць да адказнасьці грамадзяніна, у прыватнасьці, за ўмяшаньне ў дзейнасьць і парушэньне прафэсійнай самастойнасьці рэдакцыі.

XS
SM
MD
LG